5 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Чэрніка (1935–2016), паэта, педагога
Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік нарадзіўся 5 лютага 1935 г. у вёсцы Вялічкавічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Аніскавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Іванавіч, закончыў чатыры класы народнага вучылішча, валодаў майстэрствам расказчыка, па-майстэрску чытаў аднавяскоўцам творы М. Гогаля, Г. Сянкевіча. Добрай расказчыцай была і непісьменная маці, Надзея Трафімаўна. Рыгор Іванавіч і старэйшы брат Фёдар ужо чытарохгадовага Валодзю навучылі чытаць, прывівалі яму любоў да літаратуры. У пяць гадоў хлопчык злажыў свой першы верш.
5 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Уладзіміра Рыгоравіча Чэрніка, паэта, педагога
Уладзімір Рыгоравіч Чэрнік нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Вялічкавічы Кобрынскага павета (цяпер Аніскавіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.